Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Драўляныя храмы Палесся: Спаса-Праабражэнская царква ў Хмелева адзначае 300-годдзе (2025)

13
Драўляныя храмы Палесся: Спаса-Праабражэнская царква ў Хмелева адзначае 300-годдзе (2025)
Спаса-Праабражэнская царква ў Хмелева Жабінкаўскага раёна – адзін з найстарэйшых храмаў на Брэстчыне. На працягу трох соцень гадоў праваслаўныя і людзі іншых веравызнанняў з надзеяй і падзякай прыязджаюць сюды па духоўныя сілы і прымірэнне. Хмелеўскі храм 19 жніўня 2025 года адзначыў свой 300-гадовы юбілей, а таксама 25-годдзе з дня ўтварэння Спаса-Праабражэнскага манастыра. Для яго свята Праабражэння Гасподняга (або Яблычны Спас) з'яўляецца прастольным. У гэты дзень дакрануцца да святыняў прыязджаюць сотні чалавек.