Спецыяльная група маніторынгу дарожнага руху працуе ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі
У сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі працуе спецыяльная група маніторынгу дарожнага руху, задача якой – з дапамогай сістэмы відэаназірання зрабіць абстаноўку на магістралях Мінска яшчэ больш бяспечнай. Супрацоўнікі могуць адсочваць сітуацыю праз некалькі сотняў камер, якімі ахоплены ўсе транспартныя артэрыі горада.