Турыстычныя візы, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Візы ў Беларусь

Турыстычныя візы для Беларусі


Большасці замежных гасцей для ўезду ў Беларусь неабходна атрымаць візу. У залежнасці ад мэты візіту і тэрмінаў знаходжання яна можа быць транзітная, кароткатэрміновая і доўгатэрміновая, таксама ўязныя візы падзяляюцца на аднаразовыя, двухразовыя і шматразовыя.

Грамадзяне шэрага дзяржаў свету могуць прыязджаць у Беларусь без візы, калі такі парадак прадугледжаны міжнароднымі дагаворамі.

Акрамя таго, у Беларусі дзейнічаюць некалькі бязвізавых рэжымаў, устаноўленых рашэннем кіраўніка дзяржавы – з зацверджанымі тэрмінамі і ўмовамі знаходжання. Дзякуючы гэтаму іншаземцы, якім, як правіла, беларуская віза патрэбна, таксама могуць наведаць краіну ў спрошчаным парадку:

  • да 30 дзён – пабываць у любой кропцы Беларусі пры ўмове прылёту і вылету праз Нацыянальны аэрапорт Мінск і аэрапорты абласных гарадоў, за выключэннем авіярэйсаў з Расійскай Федэрацыі;;
  • да 15 дзён – наведаць бязвізавую зону (яна распаўсюджваюцца, у тым ліку, на буйнейшыя гарады на захадзе краіны – Гродна і Брэст) пры наяўнасці папярэдне аформленага дакумента на індывідуальнае або групавое наведванне зоны.

Падрабязней аб тым, як наведаць Беларусь без візы і грамадзяне якіх дзяржаў могуць скарыстацца гэтай магчымасцю – глядзіце тут.

Грамадзянам Літвы і Латвіі з 15 красавіка па 15 мая 2022 г. дазволены бязвізавы ўезд у Беларусь

Беларусь дазволіла грамадзянам Польшчы бязвізавы ўезд у краіну з 1 ліпеня да 31 снежня 2022 года

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб прадаўжэнні на 2023 год бязвізу для жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы

Увага! Інфармацыя ў сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Еўропе і свеце

З 3 красавіка 2022 г. у Беларусі адменены раней уведзеныя абмежаванні на перасячэнне граніцы ва ўмовах COVID-19.

Цяпер у наземных і паветраных міжнародных пунктах пропуску Рэспублікі Беларусь уезд і выезд не абмежаваны:

  • для грамадзян Беларусі;
  • для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (пры наяўнасці візы або выкарыстанні магчымасцей бязвізавага ўезду ў краіну).

З 28 мая 2022 года замежныя грамадзяне могуць уязджаць у Беларусь без ПЛР-тэстаў і дакументаў, якімі пацвярджаецца вакцынацыя супраць каранавіруса.

Усю падрабязную інфармацыю аб асаблівасцях перасячэння Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі  Беларусь і дакументах, неабходных для прадастаўлення ў пункце пропуску, вы можаце паглядзець на афіцыйным сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Каму неабходна беларуская віза

Большасці іншаземцаў для наведвання Беларусі неабходна атрымаць візу, за выключэннем выпадкаў, калі турысту падыходзяць умовы бязвізавых рэжымаў.

Згодна з дзеючымі міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь віза не патрэбна:

  • грамадзянам Азербайджана
  • грамадзянам Аргенціны – для знаходжання працягласцю да 90 дзён
  • грамадзянам Арменіі
  • грамадзянам Бразіліі – для знаходжання працягласцю да 90 дзён
  • грамадзянам Венесуэлы – для знаходжання працягласцю да 90 дзён
  • грамадзянам Грузіі
  • грамадзянам Ізраіля – для знаходжання працягласцю да 90 дзён у кожны перыяд з 180 дзён
  • грамадзянам Казахстана
  • грамадзянам Катара – для знаходжання працягласцю да 30 сутак з дня ўезду
  • грамадзянам Кітая – для знаходжання працягласцю да 30 дзён, але не больш за 90 дзён у каляндарным годзе; *грамадзянам спецыяльнага адміністрацыйнага раёна КНР Ганконг – да 30 дзён у адну паездку; *грамадзянам спецыяльнага адміністрацыйнага раёна КНР Макаа – да 30 дзён, але не больш за 90 дзён у каляндарным годзе
  • грамадзянам Кубы – для знаходжання працягласцю да 30 дзён
  • грамадзянам Кыргызстана
  • грамадзянам Македоніі – пры наяўнасці запрашэння або турыстычнага ваўчара
  • грамадзянам Малдовы
  • грамадзянам Манголіі – для знаходжання працягласцю да 90 дзён
  • грамадзянам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў  – для знаходжання працягласцю не болей за 90 дзён з даты ўезду на працягу 180 дзён
  • грамадзянам Расіі
  • грамадзянам Сербіі – для знаходжання працягласцю да 30 дзён
  • грамадзянам Таджыкістана
  • грамадзянам Турцыі – для знаходжання працягласцю да 30 дзён
  • грамадзянам Узбекістана
  • грамадзянам Украіны
  • грамадзянам Чарнагорыі – для знаходжання працягласцю да 30 дзён
  • грамадзянам Эквадора – для знаходжання працягласцю да 30 дзён

Без віз (да 180 дзён) могуць уязджаць інвестары і іншыя асобы па спісах, складзеных адміністрацыяй індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Акрамя таго, дэкрэтам нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" ўстанаўліваецца бязвізавы парадак уезду для замежных грамадзян, якія наймаюцца на работу рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій, а таксама для заснавальнікаў рэзідэнтаў ПВТ.

Выключэнне таксама складаюць уладальнікі дыпламатычных пашпартоў шэрагу дзяржаў.

Усім астатнім іншаземцам для наведвання Беларусі патрэбны візы.

Як выбраць візу

Кароткатэрміновая віза (С) – тып візы, які найбольш часта выкарыстоўваецца. Такія візы выдаюцца на тэрмін да  90 дзён і падыходзяць для:

  • бізнесменаў
  • студэнтаў
  • уезду па прыватных справах

Кароткатэрміновыя візы могуць быць для аднаразовага, двухразовага або шматразовага ўезду ў залежнасці ад неабходнасці.

Турысты звычайна атрымліваюць групавую кароткатэрміновую візу праз турыстычнае агенцтва.

Доўгатэрміновыя візы (D) выдаюцца на тэрмін дзеяння звыш 90 сутак, але не больш за пяць гадоў, і прадугледжваюць шматразовы ўезд у Беларусь. Яны падыходзяць для:

  • бізнесменаў, якія часта прыязджаюць
  • турыстаў, якія жадаюць застацца ў краіне на больш працяглы час

Транзітная віза (B) выдаецца на тэрмін да аднаго года і прадастаўляе права знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі на працягу двух сутак з каляндарнай даты ўезду пры кожным транзітным праездзе.

Як атрымаць візу

Візы выдаюцца:

  • дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Беларусі
  • консульскімі ўстановамі Беларусі
  • упраўленнем па пытанні ўезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным аэрапорце Мінск (УПУ ГКУ МЗС)

Для атрымання візы неабходны наступныя дакументы:

  • запоўненая анкета для атрымання візы (арыгінал падпісаны асабіста)
  • актуальная фатаграфія пашпартнага ўзору (памер 35х45 мм, твар павінен займаць 70-80% вертыкальнага здымка, здымак мусіць быць зроблены не раней за шэсць месяцаў)
  • пашпарт (арыгінал, тэрмін дзеяння пашпарта — не менш як 90 дзён пасля заканчэння тэрміну дзеяння візы, не менш як 2 чыстыя старонкі для віз)
  • дакументы візавай падтрымкі (у залежнасці ад мэты паездкі; хадайніцтва, зварот, запрашэнне, пацвярджэнне броні, судовая павестка, дазвол на работу і інш)
  • дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з РУП "Белдзяржстрах" або "Белэксімгарант", або дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з любой замежнай страхавой арганізацыяй (ён павінен распаўсюджваць сваё дзеянне на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, прадугледжваць суму не меншую за 10 000 еўра)
  • пацвярджэнне аб выплаце консульскага збору
  • іншыя дакументы, якія могуць быць запатрабаваны па рашэнні консульскай службовай асобы

Віза пасля прыбыцця

Замежныя грамадзяне, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, могуць атрымаць ўязную візу непасрэдна ў аэрапорце.

Для гэтага трэба загадзя, гэта значыць не пазней як за 2 рабочыя дні да плануемай даты прыбыцця, прадставіць дакументы візавай падтрымкі (арыгінал хадайніцтва, а таксама яго копію) ва ўпраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі.

Падаць дакументы можна самастойна (у інфармацыйным пункце УПУ ГКУ МЗС на першым паверсе ½ сектара аэравакзальнага комплексу) або па пошце з улікам тэрмінаў дастаўкі.

Важна! На копіі прадстаўленага дакумента візавай падтрымкі супрацоўнік УПУ ГКУ МЗС паставіць адзнаку (штамп), якая пацвердзіць факт прыёму дакументаў візавай падтрымкі. Наяўнасць такой адзнакі неабходна пры рэгістрацыі на рэйс для замежных грамадзян, якія не маюць дзеючых віз Рэспублікі Беларусь.

Адрас: 220054, г. Мінск, тэрыторыя Нацыянальнага аэрапорта Мінск, упраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (УПУ ГКУ МЗС Рэспублікі Беларусь)
Кантактныя тэлефоны: +375 17 279 20 58, +375 17 279 28 72

Тэрмін выдачы візы

У выпадку прыняцця станоўчага рашэння выдача візы займае максімум 5 рабочых дзён з моманту атрымання заявы (у тэрміновым парадку – на працягу 2 дзён).

Кошт візы

З 1 студзеня 2017 года стаўка консульскага збору за выдачу віз Рэспублікі Беларусь устаноўлена ў памеры 60 еўра для ўсіх тыпаў віз з любой колькасцю ўездаў. Ад збору вызваляюцца іншаземцы ва ўзросце да 14 гадоў.

У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз з 1 ліпеня 2020 года ўстаноўлена стаўка консульскага збору ў памеры 35 еўра за выдачу ўсіх тыпаў уязных віз для грамадзян Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Венгрыі, Грэцыі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Кіпра, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мальты, Нідэрландаў, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Францыі, Фінляндыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі і Эстоніі. Стаўка ў памеры 35 еўра ўстаноўлена таксама для асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Латвіі, Літве і Эстоніі. Ад збору 35 еўра вызваляюцца іншаземцы ва ўзросце да 12 гадоў.

Грамадзяне Японіі вызвалены ад выплаты консульскага збору за выдачу любога тыпу візы.

Павышаныя стаўкі консульскага збору пры выдачы беларускай візы для іншаземцаў прымяняюцца:

  • пры разглядзе візавых запытаў загранустановамі Рэспублікі Беларусь у тэрміновым парадку (на працягу 2 рабочых дзён) – у два разы;
  • у Нацыянальным аэрапорце Мінск пры разглядзе візавых запытаў іншаземцаў, у дзяржавах дзяржаўнай прыналежнасці або звычайнага месца пражывання якіх адсутнічаюць беларускія загранустановы – на 50 працэнтаў;
  • у Нацыянальным аэрапорце Мінск пры разглядзе візавых запытаў іншаземцаў, у дзяржавах дзяржаўнай прыналежнасці або звычайнага месца пражывання якіх размешчаны беларускія загранустановы – на 200 працэнтаў.

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь прадастаўляе спіс консульскіх збораў, які рэгулярна абнаўляецца.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі