Грошы, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Грошы

Грошы ў Беларусі


Грошы ў Беларусі – наяўнасць, пластыкавыя карткі, дарожныя чэкі...

Нацыянальная валюта Беларусі

Беларускі рубель – нацыянальная валюта Беларусі, не з’яўляецца свабодна канверсоўнай, таму яе нельга набыць да прыбыцця ў краіну.

У Беларусі ў абарачэнні знаходзяцца:

  • банкноты наміналам 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 рублёў;
  • манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20, 50 капеек, 1 рубель і 2 рублі.

Да дэнамінацыі 2016 года ў суверэннай Беларусі манет у шырокім абарачэнні не было. Аднак з 1996 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпускае памятныя манеты, якія ўяўляюць інтарэс для калекцыянераў i з'яўляюцца законным плацежным сродкам. Серыі прысвечаны розным тэмам, гістарычным падзеям і знакамітым людзям, выкананы з золата, серабра, медна-нікелевага сплаву.

Дзе ў Беларусі можна атрымаць наяўныя грошы?

Ва ўсіх гарадах Беларусі шмат пунктаў абмену валюты. Яны найчасцей размешчаны ў:

  • гасцініцах
  • аэрапортах
  • чыгуначных вакзалах
  • аўтавакзалах
  • на цэнтральных вуліцах

Таксама можна абмяняць грошы ва ўсіх аддзяленнях банкаў.

Найбольш распаўсюджаная валюта, якую прымаюць банкі і пункты абмену:

  • долары ЗША
  • еўра
  • расійскія рублі

У Беларусі, асабліва ў Мінску, шмат банкаматаў для атрымання наяўных грошай. Побач з кожным аддзяленнем ці ў самім танку, а таксама ў гепермаркетах і буйных гандлёвых кропках вы можаце знайсці банкамат.

Пластыкавыя карткі і дарожныя чэкі

Пластыкавыя банкаўскія карткі шырока распаўсюджаны ў Беларусі, выкарыстоўваюцца пры разліках за тавары і паслугі ў магазінах, атэлях, рэстаранах, а таксама ў банкаматах і плацёжна-даведачных тэрміналах.

Найбольш распаўсюджанымі міжнароднымі плацёжнымі сістэмамі ў Беларусі з'яўляюцца Visa і MasterCard.

У Беларусі таксама атрымалі развіццё сістэмы разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай.

Продаж і купля дарожных чэкаў American Express у Беларусі спынены.

Жэтоны і плацёжныя карткі

Паколькі ў Беларусі няма манет, замест іх шырока выкарыстоўваюцца жэтоны і плацёжныя карткі.

У метро выкарыстоўваюцца спецыяльныя пластыкавыя карткі і жэтоны, якія можна купіць на кожнай станцыі.

Таксафоны прымаюць смарт-карткі, якія можна набыць у газетных кіёсках.

Кафейныя аўтаматы прымаюць банкноты.

Гандлёвыя аўтаматы, што ўсё часцей сустракаюцца ў Беларусі, прымаюць жэтоны, якія можна купіць у газетных кіёсках.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі