Відэа
Вікторыя Мігановіч заваявала тытул "Міс Беларусь-2014"
Фінал IX Нацыянальнага конкурсу прыгажосці, у якім прынялі ўдзел 25 дзяўчат з усёй Беларусі, адбыўся вечарам 2 мая ў Мінску. На працягу яркага шоу з дэфіле ў розных убраннях і харэаграфічнымі нумарамі прыгажуні 18-25 гадоў змагаліся за галоўную ўзнагароду – карону "Міс Беларусь-2014". Тытул пераможцы заваявала Вікторыя Мігановіч з горада Смаргоні. Па традыцыі новая "Міс Беларусь" атрымала з рук пераможцы конкурсу 2012 года Юліі Скалковіч карону з белага золата з фіянітамі і тапазамі. Яшчэ адзін падарунак Вікторыі Мігановіч – тур "Тыдзень топ-мадэлі" з майстар-класам па макіяжы, вывучэннем мастацтва дэфіле, дыетычнай кулінарыі, індывідуальным курсам ёгі і прафесійнай фотасесіяй у Парыжы. А галоўнае - пераможца атрымала права прадстаўляць Беларусь на конкурсе "Міс свету". Відэа