Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Відэа

Відэа

Get the Flash Player to see this player.
Цырымонія адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
Напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі 2 ліпеня адбылася гістарычна значная для ўсёй краіны падзея. У цэнтры сталіцы – на праспекце Пераможцаў недалёка ад будучага Палаца Незалежнасці – урачыста адкрылася плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Тут сабраны ўсе сімвалы дзяржаўнасці: вялікі сцяг на 70-метровым флагштоку, бронзавы герб дыяметрам 2 метры, тэкст Дзяржаўнага гімна, а таксама карта краіны і стэлы з гербамі шасці абласцей і Мінска. За цырымоніяй адкрыцця ў прамым эфіры назірала ўся Беларусь, а каля 6 тысяч чалавек прыйшлі прыняць удзел асабіста. Яркае свята пачалося маладзёжным тэатралізаваным паказам, крыху пазней прыбыў кіраўнік дзяржавы. У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: плошча Дзяржаўнага сцяга разам з Палацам Незалежнасці павінна стаць галоўным цэнтрам суверэннай беларускай дзяржавы. У гэты знамянальны дзень у Беларусі заклалі яшчэ адну традыцыю – прынясення клятвы вернасці Дзяржаўнаму сцягу. Сярод першых прамовілі свяшчэнныя словы праслаўленая біятланістка Дар'я Домрачава, стваральнік БелАЗаў Герой Беларусі Павел Марыеў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік вызвалення Мінска генерал-маёр Аляксандр Фень, таленавітая моладзь. Пасля ўрачыстага пад'ёму Дзяржаўнага сцяга ўдзельнікі цырымоніі разам выканалі гімн Беларусі. Відэа
Прэзентацыйны ролік Цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
Спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі – Мірскі замак і Нясвіжскі палац
Выбары Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка 2015 года
Фестываль "Гонка легенд – зоркі біятлона за мір" у Раўбічах
БРЭНДЫ БЕЛАРУСІ: У шахце "Беларуськалія"
1 2 3 4 5  [6..11]      Наступная