У дні знакамітага беларускага свята Купалле аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна пяты год запар прымаў гасцей вялікага рэспубліканскага свята "Александрыя збірае сяброў". У старадаўнія часы тут перасякаліся важныя гандлёвыя артэрыі, праходзіў знакаміты шлях "з варагаў у грэкі". Таму невыпадкова, што Купалле на беразе Дняпра стала адным з самых цікавых летніх фестываляў Беларусі і сапраўдным святам міжнароднай дружбы. Сёлетні фэст пабіў усе рэкорды, сабраўшы каля 100 тысяч гасцей, якія прыехалі ўбачыць старадаўнія купальскія абрады і прыняць удзел у незвычайных падзеях. У рамках форуму адкрыўся кірмаш "Вялікі Александрыйскі кірмаш", дзе жадаючыя маглі паназіраць за работай рамеснікаў і набыць сувеніры з сімволікай Купалля. На свяце беларускай бульбы гасцей частавалі стравамі нацыянальнай кухні, у тым ліку і знакамітымі дранікамі са смятанай. Святочную атмасферу стваралі спаборніцтвы лепшых гарманістаў Беларусі, выступленні фальклорных калектываў і мэтраў аўтарскай песні з праекта "Вялікая бард-рыбалка", беларускія песні і танцы, старадаўнія гульні, гусіныя і парасячыя забегі. Да світання працягваўся вялікі музычны марафон, які сабраў лепшых выканаўцаў і творчыя калектывы з Беларусі, Расіі і Украіны... Відэа