Міжнародны фестываль "Славянскі базар у Віцебску"-2015 уразіў размахам, атмасферай свята дружбы і, вядома, рэкорднымі лічбамі. Амаль 95 мерапрыемстваў, сярод якіх дзённыя, вячэрнія і начныя канцэрты, спектаклі і творчыя вечары, вернісажы і кірмашы майстроў, вулічныя шэсці і шоу... Два буйнейшыя міжнародныя вакальныя конкурсы. Некалькі тысяч артыстаў з 29 краін на сцэнах, зоркі сусветнай велічыні і поўныя аншлагі, паколькі акрамя гараджан у фестывальныя дні ў Віцебску пабывалі не менш за 100 тысяч гасцей. Відэа