Відэа
Руслан Салей – першы беларус у Зале славы Міжнароднай федэрацыі хакея
У дзень рашаючага фіналу чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўвядзення ў Залу славы IIHF выдатных людзей, якія ўнеслі вялікі асабісты ўклад у развіццё гэтага віду спорту. Спіс з 195 легенд хакея папоўнілі шматразовыя чэмпіёны свету і Алімпійскіх гульняў Вячаслаў Быкаў і Андрэй Хамутоў (Расія), уладальнік Кубкаў Стэнлі і чэмпіён Ніклас Лідстрэм (Швецыя), капітан-рэкардсмен НХЛ Стыў Айзерман, ігрок і ўплывовы хакейны менеджар Мюрэй Кастэла, знакаміты ўрач ІІХФ Марк Обры (Канада). І першы беларус – Руслан Салей – экс-капітан нацыянальнай зборнай, паспяховы ігрок мацнейшай лігі свету НХЛ, які трагічна загінуў у авіякатастрофе з камандай яраслаўскага "Лакаматыва". На цырымоніі ў Мінску прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазель, легендарныя хакеісты, трэнеры з асаблівым пачуццём гаварылі аб дасягненнях і не да канца рэалізаваных планах Руслана Салея. Сімвалічны світар экс-капітана з адзнакай аб увядзенні ў Залу славы ІІХФ быў уручаны маці і роднаму брату хакеіста, а пасля відэакадраў з пераможнымі шайбамі на экране з'явіўся зварот яго жонкі Бэтэн Салей: "І ў жыцці, і на лёдзе Руслан быў лідарам, вакол якога маглі з'яднацца, здавалася б, самыя розныя людзі"... Відэа