Цырымонія сустрэчы агню Еўрапейскіх гульняў у Мінску стала грандыёзным шоу, якое мільёны гледачоў назіралі ў прамым тэлеэфіры і анлайн. На плошчы Дзяржаўнага сцяга сабраліся тысячы гасцей – спартсмены, валанцёры, зорныя паслы Гульняў, балельшчыкі з Беларусі і турысты, якія паспелі прыехаць ужо з розных краін свету…
Яркі музычны праект на фоне вячэрніх агнёў Мінска задаў тон усім будучым тыдням пад дэвізам Bright Year, Bright You. Вядучыя артысты і юныя таленты дарылі выдатны настрой, выконваючы не толькі любімыя хіты, але і свежыя трэкі, у тым ліку створаныя спецыяльна да мультыспартыўнага форуму. Напрыклад, папулярны спявак Іван Вабішчэвіч і ўдзельніца дзіцячага конкурсу "Віцебск-2019" Ксенія Галецкая выйшлі на сцэну з кампазіцыяй "Полымя міру". А эфектным завяршэннем канцэрта стала песня ў выкананні легендарнага ўдзельніка Deep Purple і Rainbow Джо Ліна Цёрнера. Яе аўтары – знакаміты беларускі кампазітар Леанід Шырын і сам рок-спявак. І фінальны куплет Джо Лін Цёрнер разам з хорам дзіцячых галасоў праспяваў на адной з самых меладычных моў у свеце – беларускай! Відэа: Белтэлерадыёкампанія і БелТА