У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Відэа

Відэа

Get the Flash Player to see this player.
Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні

Новы фармат з адборачным паўфіналам для 21 вакаліста і двума фінальнымі выступленнямі для 15 лепшых, выкананне сусветных хітоў, што таксама стала навінкай віцебскага песеннага спаборніцтва, хваляванне і незабыўная атмасфера свята… Такім удзельнікам і гледачам запомніцца ХХIII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2014". Яго трыумфатарам стаў таленавіты спявак і кампазітар Радрыга дэ ла Кадэна з Мексікі - краіны, якая ў гэтым годзе дэбютавала на "Славянскім базары". У першы ж дзень 26-гадовы канкурсант трапіў у лік фаварытаў, выканаўшы знакамітую "Калінку-малінку", а ў другі – пакарыў журы і публіку легендарнай Besame Mucho. На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання ў Віцебскай абласной філармоніі былі названы імёны ўсіх лаўрэатаў конкурсу, але сваю статуэтку "Ліра" ўладальнік Гран-пры Радрыга дэ ла Кадэна атрымаў крыху пазней – на грандыёзным канцэрце закрыцця "Славянскага базару". Спявак прызнаўся: "Для мяне, выхадца з неславянскай краіны, атрымаць прыз "Славянскага базару" – вялікі гонар. Цудоўна, што геаграфічныя рамкі фестывалю даўно ўжо выйшлі за межы Еўропы і славянскіх зямель. Ваш форум – падзея міжнароднага маштабу. І я рады быць яго часткай". Відэа

БЕЛАРУСЬ З ВЫШЫНІ: старажытныя вежы Навагрудскага замка
БЕЛАРУСЬ З ВЫШЫНІ: непрыступны і загадкавы Лідскі замак
Хатынь: 50 гадоў таму на месцы спаленай вёскі адкрыўся ўнікальны мемарыял-сімвал
Прома-ролік цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
"Полымя міру" на фінішнай прамой: грандыёзная сустрэча агню II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
1 2 3 4 5  [6..11]      Наступная