У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Відэа

Відэа

Get the Flash Player to see this player.
Мемарыяльны комплекс "Дзецям – ахвярам вайны" ў вёсцы Красны Бераг

У Міжнародны дзень абароны дзяцей унікальны мемарыяльны комплекс Беларусі – адзіны ў свеце, прысвечаны юным ахвярам вайны – па традыцыі прымаў удзельнікаў мітынгу-рэквіема ў памяць аб дзясятках тысяч жыццяў, загубленых у фашысцкіх канцлагерах. ...У час Вялікай Айчыннай вайны ў пасёлку Красны Бераг недалёка ад беларускага Жлобіна быў створаны жудасны "канвеер" донараў, дзе збіралі малалетніх вязняў з акупіраваных раёнаў краіны. Самым варварскім спосабам у бязвінных дзяцей забіралі кроў для салдат нацысцкай арміі. Юных ахвяр падвешвалі і сціскалі грудзі, рабілі спецыяльныя ін'екцыі, каб кроў не згортвалася, зразалі скуру на ступнях – у лічаныя гадзіны з цел "выцякала" жыццё... За гады вайны вязнямі фашысцкіх лагераў сталі больш як 35 тысяч беларускіх дзяцей, а на тэрыторыі краіны існавала 14 месц, дзе ў дзяцей забіралі кроў. Ужо ў XXI стагоддзі на месцы гібелі 1990 чалавек у вёсцы Красны Бераг пад кіраўніцтвам знакамітага архітэктара Леаніда Левіна быў створаны ўражальны мемарыял, які расказаў пра вялікую трагедыю ўсяму свету. Відэа

БЕЛАРУСЬ З ВЫШЫНІ: старажытныя вежы Навагрудскага замка
БЕЛАРУСЬ З ВЫШЫНІ: непрыступны і загадкавы Лідскі замак
Хатынь: 50 гадоў таму на месцы спаленай вёскі адкрыўся ўнікальны мемарыял-сімвал
Прома-ролік цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
"Полымя міру" на фінішнай прамой: грандыёзная сустрэча агню II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
1 2 3 4 5  [6..11]      Наступная