VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Відэа

Відэа

Get the Flash Player to see this player.
Матч Беларусь – Францыя ў кваліфікацыі ЧС-2014
У Гомелі 10 верасня адбыўся апошні дамашні матч футбалістаў Беларусі ў адборачным турніры чэмпіянату свету-2014. Вынік сустрэчы – 4:2 на карысць зборнай Францыі. Зрэшты, гэта перамога была няпростай: беларусы двойчы вялі ў ліку. Першы гол на 32-й мінуце забіў Ягор Філіпенка. Пасля перапынку з пенальці лік зраўняўся, а да 58-й мінуты беларусы зноў павялі ў гульні дзякуючы дакладнаму ўдару Цімафея Калачова. Далейшая гульня атрымалася ўдалай для футбалістаў з Францыі: у беларускія вароты былі забіты адразу тры галы. Пасля матчу ў Гомелі зборная Францыі па набраных ачках зраўнялася з лідарам групы І Іспаніяй, а Беларусь засталася на апошнім месцы і па-ранейшаму не прэтэндуе на паезку ў Бразілію. Вынікі гульні пракаменціравалі галоўныя трэнеры зборных – Георгій Кандрацьеў і Дзідзье Дэшам. У заключным туры кваліфікацыі ЧС-2014 беларусы ў гасцях згуляюць з камандай Іспаніі. Матч адбудзецца 11 кастрычніка. Відэа
БЕЛАРУСЬ З ВЫШЫНІ: старажытныя вежы Навагрудскага замка
БЕЛАРУСЬ З ВЫШЫНІ: непрыступны і загадкавы Лідскі замак
Хатынь: 50 гадоў таму на месцы спаленай вёскі адкрыўся ўнікальны мемарыял-сімвал
Прома-ролік цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
"Полымя міру" на фінішнай прамой: грандыёзная сустрэча агню II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
1 2 3 4 5  [6..11]      Наступная