Відэа
Масленіца-2013 у Беларусі
У Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, размешчаным недалёка ад Мінска, 23 сакавіка адзначылі "Масленіцу" і "Гуканне вясны" – надзвычай самабытнае і музычнае беларускае свята. У даўнія часы з прыходам цяпла людзі пачыналі асаблівымі працяглымі песнямі клікаць вясну і яе верных спадарожнікаў – птушак. Госці свята акунуліся ў атмасферу старадаўняга абраду, пачулі выступленні музычных і фальклорных калектываў, прынялі ўдзел у народных гульнях і забавах, спалілі пудзіла зімы. І вядома, пакаштавалі смачныя масленічныя бліны, якія ў гэтым годзе атрымаліся асабліва незвычайнымі. У час гулянняў повары спяклі рэкордна высокі стос бліноў, што зафіксаваў прадстаўнік Кнігі рэкордаў краін СНД і Балтыі "Дзіва" Сяргей Пірожнік. Аказалася, 1382 бліны склалі "вежу" вышынёй 1 метр 80 см. Відэа