VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Відэа

Відэа

Get the Flash Player to see this player.
БЕЛАРУСЬ З ВЫШЫНІ: непрыступны і загадкавы Лідскі замак

Магутныя крапасныя сцены з чырвонай цэглы і бутавага каменю, вежы з байніцамі, якія і сёння відаць практычна з любой кропкі горада, а галоўнае, багатае мінулае, якое ператварыла абарончы фарпост Сярэдневякоўя ў адну з рэдкіх гістарычных выдатных мясцін Беларусі... Лідскі замак – у кадрах з вышыні птушынага палёту.

Будаўніцтва замка-крэпасці ў Лідзе пачалося ў 1323 годзе па загадзе вялікага князя Гедыміна. У той час землям ВКЛ пастаянна пагражалі нашэсці крыжакоў, і магутная цытадэль на лініі Навагрудак – Крэва – Меднікі – Трокі павінна была закрываць шляхі ва ўнутраную частку краіны. Паступова і сам горад ля крэпасці пачаў расці, становячыся ўсё больш значным месцам на карце сярэдневяковай Еўропы. Менавіта ў Лідскім замку ў 1422 годзе святкавалі вяселле 71-гадовага караля Ягайлы і 17-гадовай князёўны Сафіі Гальшанскай – заснавальнікаў дынастыі Ягелонаў, нашчадкі якой і сёння кіруюць у Еўропе. За сваю гісторыю гэтыя сцены не аднойчы зведвалі набегі, разбурэнні, запусценне, але ўцалелі і, дзякуючы рэстаўрацыі, вярнулі былую веліч. Сёння Лідскі замак уваходзіць у топ самых наведвальных турыстамі мясцін Беларусі. Тут праходзяць гістарычныя рэканструкцыі і рыцарскія турніры, тэатралізаваныя паказы легендарнага каралеўскага вяселля, штогадовы фестываль "Меч Лідскага замка". На пяці паверхах вежы Вітаўта адкрыта цікавая музейная экспазіцыя, а ў бліжэйшы час рыхтуецца да прыёму гасцей пасля рэстаўрацыі і другая вежа, якая мае імя заснавальніка замка Гедыміна.

"Славянскі базар у Віцебску"-2015
Дзень Незалежнасці Беларусі
Рэканструкцыя падзей першага дня Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсцкай крэпасці
Сядзіба Гатоўскага ў вёсцы Красны Бераг
Падарожнічаючы па Беларусі: Мазырскі замак
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..11]      Наступная