VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Відэа

Відэа

Get the Flash Player to see this player.
БЕЛАРУСЬ З ВЫШЫНІ: старажытныя вежы Навагрудскага замка

Навагрудак – горад з асаблівай гісторыяй. Гэта першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага, месца каранацыі першага кіраўніка Міндоўга, зямля, дзе вяршыліся лёсы і нараджаліся вялікія таленты…

Стагоддзі таму тут узвялі адзіны ва Усходняй Еўропе сямівежавы замак адзін з першых на тэрыторыі ВКЛ. Першапачаткова ён быў драўляны, пазней перабудаваны ў камені. Унікальны помнік абарончага дойлідства XIV-XVI стагоддзяў размяшчаўся на Замкавай гары: гэта і сёння адна з самых высокіх кропак краіны. На працягу стагоддзяў ён разбураўся войнамі і аблогамі, вятрамі і дажджамі. І, на жаль, да нашых дзён Навагрудскі фарпост уцалеў толькі фрагментамі. На ўзгорку, дзе некалі ўзвышалася велічная крэпасць, можна ўбачыць дзяцінец, мур каменнага замка і навакольнага горада (Малы замак), рэшткі Касцельнай і Шчытавой вежаў. Кожны год тысячы беларускіх і замежных турыстаў прыязджаюць, каб убачыць гэта легендарнае месца.

Ушаноўванне беларускіх герояў Алімпіяды ў Сочы
ХХI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
Электронная сістэма аплаты праезду ў гарадскім транспарце Мінска
Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" вярнулася з ралі "Дакар-2014"
БелАЗ устанавіў сусветны рэкорд грузападымальнасці
Папярэдняя       [1..6]    6 7 8 9 10  [11..16]      Наступная