У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Відэа

Відэа

Get the Flash Player to see this player.
БЕЛАРУСЬ З ВЫШЫНІ: старажытныя вежы Навагрудскага замка

Навагрудак – горад з асаблівай гісторыяй. Гэта першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага, месца каранацыі першага кіраўніка Міндоўга, зямля, дзе вяршыліся лёсы і нараджаліся вялікія таленты…

Стагоддзі таму тут узвялі адзіны ва Усходняй Еўропе сямівежавы замак адзін з першых на тэрыторыі ВКЛ. Першапачаткова ён быў драўляны, пазней перабудаваны ў камені. Унікальны помнік абарончага дойлідства XIV-XVI стагоддзяў размяшчаўся на Замкавай гары: гэта і сёння адна з самых высокіх кропак краіны. На працягу стагоддзяў ён разбураўся войнамі і аблогамі, вятрамі і дажджамі. І, на жаль, да нашых дзён Навагрудскі фарпост уцалеў толькі фрагментамі. На ўзгорку, дзе некалі ўзвышалася велічная крэпасць, можна ўбачыць дзяцінец, мур каменнага замка і навакольнага горада (Малы замак), рэшткі Касцельнай і Шчытавой вежаў. Кожны год тысячы беларускіх і замежных турыстаў прыязджаюць, каб убачыць гэта легендарнае месца.

Адкрыццё ХХIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў
Свята Купалле
Дзень Незалежнасці ў Беларусі
Дар'я Домрачава назначана паслом добрай волі ПРААН
Руслан Салей – першы беларус у Зале славы Міжнароднай федэрацыі хакея
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..11]      Наступная