Хатынь: 50 гадоў таму на месцы спаленай вёскі адкрыўся ўнікальны мемарыял-сімвал
Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу "Хатынь" адбылося 5 ліпеня 1969 года. Ён стаў сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Лёс Хатыні падзялілі сотні іншых беларускіх вёсак.