У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Відэа

Відэа

Get the Flash Player to see this player.
"Полымя міру" на фінішнай прамой: грандыёзная сустрэча агню II Еўрапейскіх гульняў у Мінску

Цырымонія сустрэчы агню Еўрапейскіх гульняў у Мінску стала грандыёзным шоу, якое мільёны гледачоў назіралі ў прамым тэлеэфіры і анлайн. На плошчы Дзяржаўнага сцяга сабраліся тысячы гасцей спартсмены, валанцёры, зорныя паслы Гульняў, балельшчыкі з Беларусі і турысты, якія паспелі прыехаць ужо з розных краін свету…

Яркі музычны праект на фоне вячэрніх агнёў Мінска задаў тон усім будучым тыдням пад дэвізам Bright Year, Bright You. Вядучыя артысты і юныя таленты дарылі выдатны настрой, выконваючы не толькі любімыя хіты, але і свежыя трэкі, у тым ліку створаныя спецыяльна да мультыспартыўнага форуму. Напрыклад, папулярны спявак Іван Вабішчэвіч і ўдзельніца дзіцячага конкурсу "Віцебск-2019" Ксенія Галецкая выйшлі на сцэну з кампазіцыяй "Полымя міру". А эфектным завяршэннем канцэрта стала песня ў выкананні легендарнага ўдзельніка Deep Purple і Rainbow Джо Ліна Цёрнера. Яе аўтары знакаміты беларускі кампазітар Леанід Шырын і сам рок-спявак. І фінальны куплет Джо Лін Цёрнер разам з хорам дзіцячых галасоў праспяваў на адной з самых меладычных моў у свеце беларускай! Відэа: Белтэлерадыёкампанія і БелТА

 

Рэнэ Фазель: "Чэмпіянат свету ў Мінску можа стаць лепшым за ўсю гісторыю"
Тысячы балельшчыкаў з'ехаліся ў Мінск на чэмпіянат свету па хакеі-2014
"Барысаў-Арэна" – самы сучасны футбольны стадыён у Беларусі
Прэзідэнт Беларусі асабіста пратэсціраваў новыя аўтамабілі Geely
Вікторыя Мігановіч заваявала тытул "Міс Беларусь-2014"
Папярэдняя       [1..6]    6 7 8 9 10  [11..16]      Наступная