У 2015 годзе самыя вядомыя беларускія славутасці, гісторыя якіх звязана з уплывовымі дынастыямі, выдатнымі падзеямі і таямнічымі легендамі, адзначалі знакавыя даты сваёй ужо сучаснай "біяграфіі". Роўна 15 гадоў таму Мірскі замак і 10 гадоў таму Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль былі ўключаны ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. І сёння гэтыя жамчужыны беларускай архітэктуры прыцягваюць усё больш гасцей з розных краін... У нашай галерэі вы знойдзеце фота Мірскага замка і Нясвіжскага палаца восенню-2015, а ў відэасюжэце – натхняльныя кадры старадаўніх рэзідэнцый, знятыя з вышыні (аўтар – Павел Кузьмін).