У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Відэа

Відэа

Get the Flash Player to see this player.
Рэканструкцыя падзей першага дня Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсцкай крэпасці

Сумна вядомая дата – 22 чэрвеня 1941 года – навечна ўвайшла ў гісторыю Беларусі і ўсяго свету. І праз дзесяцігоддзі дзень, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, служыць напамінам аб трагедыі, якая прынесла боль і пакуты амаль у кожную беларускую сям’ю… Па традыцыі, цэнтрам памятных мерапрыемстваў стала легендарная Брэсцкая крэпасць, якая 74 гады таму першая прыняла ўдар ворага. Пасля сімвалічнага мітынгу-реквиема тут адбылася грандыёзная гістарычная рэканструкцыя падзей пачатку вайны і абароны Брэсцкай крэпасці. Тэатралізаваны паказ на Кобрынскім умацаванні сабрала амаль 15 тысяч чалавек. У аднаўленні легендарных падзей прынялі ўдзел амаль 600 рэканструктараў з больш як 50 ваенна-гістарычных клубаў Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Аўстрыі, Германіі, Польшчы і Японіі. У сцэнарый рэканструкцыі ўвайшлі самыя значныя эпізоды абароны крэпасці. Былі паказаны цэнтральнае ўмацаванне, Усходні форт, Заходні востраў, адноўлена 9-я пагранічная застава, якая трымала абарону каля сцен Цярэспальскіх варот. Акрамя баёў гледачы ўбачылі сцэны ўзяцця ў палон жанчын і дзяцей, расстрэлу фашыстамі мірнага насельніцтва. Акрамя таго, у рэканструкцыі была задзейнічана цяжкая ваенная тэхніка – легендарныя танкі Т-38. Відэа

Рэнэ Фазель: "Чэмпіянат свету ў Мінску можа стаць лепшым за ўсю гісторыю"
Тысячы балельшчыкаў з'ехаліся ў Мінск на чэмпіянат свету па хакеі-2014
"Барысаў-Арэна" – самы сучасны футбольны стадыён у Беларусі
Прэзідэнт Беларусі асабіста пратэсціраваў новыя аўтамабілі Geely
Вікторыя Мігановіч заваявала тытул "Міс Беларусь-2014"
Папярэдняя       [1..6]    6 7 8 9 10  [11..16]      Наступная