VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Відэа

Відэа

Get the Flash Player to see this player.
Сядзіба Гатоўскага ў вёсцы Красны Бераг

Старадаўні асабняк у весцы Красны Бераг, які быў пабудаваны ў другой палавіне XIX стагоддзя і стаў архітэктурнай "жамчужынай" знакамітага "Залатога кальца Гомельшчыны", зноў адкрыты для гасцей пасля рэстаўрацыі. Сваё непаўторнае, нібы казачнае аблічча палац набыў пры генерал-лейтэнанце Міхаіле Гатоўскім, які запрасіў для будаўніцтва вядомага архітэктара з Санкт-Пецярбурга Віктара Шротэра. Прыгожыя інтэр'еры аб'ядналі элементы больш як дзесяці стыляў – гатычны і раманскі, рэнесанс, ракако, маньерызм, ампір, класіцызм... У гэтым дзіўным спалучэнні і рэдкі арабскі альгамбра: акрамя сядзібы ў Красным Беразе, ён захаваўся толькі ў палацы эміра аль-Ахмара ў Гранадзе. Па жаданні гаспадароў маёнтка, тут усё павінна было захапляць: цудоўныя пакоі, раскошная мэбля эпохі Людовіка XVI, багатая калекцыя жывапісу, англійскі фаянс, французскі фарфор, венецыянскі хрусталь. Палац акружаў выдатны парк – тварэнне галоўнага садоўніка Варшавы Францішака Шаніёра... На працягу многіх гадоў рэстаўратары з максімальнай гістарычнай дакладнасцю аднаўлялі фасады і ўнікальныя інтэр'еры палаца, а цяпер ён паступова напаўняецца мэбляй і аксесуарамі адпаведнай эпохі. Экскурсія па сядзібе – у нашым відэа.

Рэнэ Фазель: "Чэмпіянат свету ў Мінску можа стаць лепшым за ўсю гісторыю"
Тысячы балельшчыкаў з'ехаліся ў Мінск на чэмпіянат свету па хакеі-2014
"Барысаў-Арэна" – самы сучасны футбольны стадыён у Беларусі
Прэзідэнт Беларусі асабіста пратэсціраваў новыя аўтамабілі Geely
Вікторыя Мігановіч заваявала тытул "Міс Беларусь-2014"
Папярэдняя       [1..6]    6 7 8 9 10  [11..16]      Наступная