Відэа
Антытэрарыстычнае вучэнне ў Нацыянальным аэрапорце Мінск
Напярэдадні хакейнага чэмпіянату свету 2014 года ў Нацыянальным аэрапорце Мінск адбылося комплекснае антытэрарыстычнае вучэнне. У аперацыі, максімальна набліжанай да рэальнай, прынялі ўдзел усе сілавыя ведамствы краіны: КДБ, МУС, Міністэрства абароны, МНС, а таксама Міністэрства аховы здароўя і Следчы камітэт. Згодна з легендай, група тэрарыстаў пранікла на тэрыторыю аэрапорта і захапіла самалёт "Боінг-737", што прызямліўся, на борце якога знаходзілася 90 чалавек – "балельшчыкі і ігракі хакейнай каманды". У гэты час Рэспубліканскі аператыўны штаб, куды ўваходзяць кіраўнікі і прадстаўнікі дзяржаўных органаў, якія ўдзельнічаюць у дзяржаўнай сістэме рэагавання на акты тэрарызму, прымаў кіраўніцкія рашэнні. Злачынцаў абясшкодзілі за некалькі гадзін, акрамя таго, у ходзе вучэння была праверана сістэма бяспекі аэрапорта і гатоўнасць персаналу да надзвычайных сітуацый. Відэа