Відэа
Дзень танкістаў на "Лініі Сталіна"
У Дзень танкістаў, які па традыцыі адзначаецца ў другую нядзелю верасня, гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна" прымаў грандыёзнае ваенна-тэатралізаванае свята. Ужо трэці год яго арганізатары – дабрачынны фонд "Памяць Афгана", Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і кампанія-распрацоўшчык сусветна вядомай камп'ютарнай гульні World of Tanks – запрашаюць гасцей разам успомніць слаўнае мінулае баявых браніраваных машын.
Гісторыя танкавых войскаў налічвае амаль сто гадоў. У гады Вялікай Айчыннай вайны за мужнасць і гераізм больш як 100 танкавых брыгад атрымалі ганаровыя найменні, больш за 400 танкавых часцей і злучэнняў узнагароджаны ордэнамі, больш як тысяча воінаў-танкістаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.
У святочны дзень на "Лініі Сталіна" сабраліся сотні ігракоў World of Tanks, іх сем'і і сябры. У праграме было шмат цікавых мерапрыемстваў і сюрпрызаў: відовішчная рэканструкцыя танкавай бітвы, сустрэчы з распрацоўшчыкамі World of Tanks і адказы на пытанні ігракоў, эксклюзіўны ваенны аркестр, палявая кухня, конкурсы для дзяцей і дарослых, "танкавыя" сувеніры. Відэа