Урачыстая цырымонія прайшла ў Мінску ў рамках візіту ў Беларусь адміністратара Праграмы развіцця ААН Хелен Кларк. Выбар на карысць "каралевы біятлона" Дар'і Домрачавай зроблены невыпадкова. Пасля трыумфальнага выступлення на Алімпіядзе ў Сочы-2014 спартсменка для многіх стала ўвасабленнем гордасці за краіну, узорам мэтанакіраванасці і волі да перамогі. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка і ўладальнік зоркі Героя Беларусі, Дар'я Домрачава актыўна займаецца дабрачыннасцю і прымае ўдзел у рабоце дзіцячага фонду "Мары збываюцца", мае шэфства над хворымі дзецьмі. У якасці пасла добрай волі сусветна вядомая біятланістка далучыцца да дзейнасці ПРААН у галіне папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод дзяцей, падлеткаў і дарослых. Хелен Кларк выказала ўпэўненасць, што спартсменка натхніць яшчэ больш маладых людзей весці здаровы лад жыцця і адмовіцца ад шкодных звычак. Па прызнанні Дар'і Домрачавай, яе першым крокам на новай пасадзе стане вялікі дзіцячы адукацыйны праект...Відэа