Чэмпіянат Еўропы сярод вабільшчыкаў аленяў упершыню адбыўся ў Беларусі: месцам правядзення гэтага інтрыгуючага спаборніцтва стаў самы старажытны лес Еўропы – Белавежская пушча. Дарэчы, сёння ў знакамітым нацыянальным парку жыве самая вялікая папуляцыя аленяў у Беларусі – каля 1800 асобін. Прадэманстраваць сваё майстэрства прыехалі ўдзельнікі з 9 краін. Імітуючы галасы лясных жыхароў, паляўнічыя-вабільшчыкі выкарыстоўвалі розныя духавыя вабікі – як прамысловыя, так і зробленыя ўласнымі рукамі, напрыклад, з ракавін, рагоў і нават водаправодных труб. У некалькіх турах вабільшчыкі імітавалі шлюбны кліч маладых і старых высакародных еўрапейскіх аленяў, трыумфальны кліч перад самкамі, крыкі пагрозы ў час бою і гону... Выступленні, якія прадаўжаліся каля хвіліны, суддзі слухалі ў спецыяльна абсталяваных закрытых кабінах, выстаўляючы адзнакі ўсляпую – толькі па "галасах аленяў". Галоўны прыз чэмпіянату - сертыфікат на новы карабін – заваяваў егер з Польшчы Томаш Малінскі, другое і трэцяе месцы заваявалі прадстаўнік Чэхіі Ян Бртнік і паляк Ян Скжатуцкі. Відэа