У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Відэа

Відэа

Get the Flash Player to see this player.
БРЭНДЫ БЕЛАРУСІ: У шахце "Беларуськалія"

Дзякуючы запасам калійных солей, якія лічацца аднымі з самых багатых на планеце, вялікім аб'ёмам здабычы руды і вытворчасці самых сучасных мінеральных угнаенняў, Беларусь уваходзіць у топ вядучых краін сусветнага калійнага рынку. На беларускім Палессі размешчаны тры самыя буйныя радовішчы: Акцябрскае, Петрыкаўскае і – самае маштабнае – Старобінскае, з асваення якога пачалася гісторыя знакамітага брэнда "Беларуськалій". За дзесяцігоддзі яго існавання ў наваколлі першага ў краіне горада шахцёраў Салігорска з'явіўся цэлы падземны "мегаполіс" з тунэлямі шахт, канвеернымі лініямі і нават унікальнай падземнай клінікай. І сёння плошча шахтавых палёў на тэрыторыі Старобінскага радовішча складае каля 600 км². З 2012 года "Беларуськалій" развівае буйны інвестпраект па будаўніцтве новага горна-абагачальнага камбіната на базе радовішча ў раёне Петрыкава, які можа стаць другім шахцёрскім горадам краіны.

Па выніках 2014 года "Беларуськалій" вырабіў рэкордную за ўсю гісторыю колькасць угнаенняў, заняўшы пазіцыю сусветнага лідара па здабычы і выпуску прадукцыі. І ўжо ў першай палавіне 2015-га кожная пятая тона калійных угнаенняў, што прадаецца на сусветным рынку, была здабыта з нетраў Беларусі.

Як здабываюць беларускую калійную соль – у нашым відэарэпартажы з шахты "Беларуськалія"…

БЕЛАРУСЬ З ВЫШЫНІ: старажытныя вежы Навагрудскага замка
БЕЛАРУСЬ З ВЫШЫНІ: непрыступны і загадкавы Лідскі замак
Хатынь: 50 гадоў таму на месцы спаленай вёскі адкрыўся ўнікальны мемарыял-сімвал
Прома-ролік цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
"Полымя міру" на фінішнай прамой: грандыёзная сустрэча агню II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
1 2 3 4 5  [6..11]      Наступная