Свой чарговы грандыёзны рэкорд устанавіў адзін з самых моцных людзей Беларусі – Кірыл Шымко. Вежавы кран вагой 118,6 т, які ўзвышаўся над будуемым 15-павярховым домам, асілак зрушыў на 143 см 5 мм. На рахунку спартсмена ёсць і іншыя дасягненні, многія з якіх афіцыйна зарэгістраваны. Напрыклад, легендарны танк Т-34 часоў Вялікай Айчыннай вайны вагой больш як 30 т Кірыл Шымко і яго калега Павел Сарока працягнулі 5 метраў, за што ўпершыню былі ўдастоены занясення ў Кнігу рэкордаў Гінеса. За сваю кар'еру стронгмен разам з асілкам-напарнікам зрушваў з месца Боінг-737, чыгуначны састаў з 5 вагонаў, транспартны самалёт Іл-76, індывідуальна – кар'ерны самазвал БелАЗ, танк Т-26... Відэа