У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Врс 2019

ЗША не просяць Беларусь рабіць выбар паміж Усходам і Захадам - Хэйл

ЗША не просяць Беларусь рабіць выбар паміж Усходам і Захадам - Хэйл

17 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Нармалізуючы адносіны, ЗША не просяць Беларусь рабіць выбар паміж Усходам і Захадам. Аб гэтым пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вітаем пашырэнне супрацоўніцтва ў пытаннях нераспаўсюджвання, бяспекі на граніцы, эканамічнага ўзаемадзеяння і абмену інфармацыяй у сферы агульнай бяспекі. Нармалізуючы нашы адносіны, мы не просім Беларусь рабіць выбар паміж Усходам і Захадам. ЗША паважаюць жаданне Беларусі вызначаць свой уласны шлях і рабіць свой уклад у мір і стабільнасць у рэгіёне", - сказаў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША.

У цэлым ён падкрэсліў, што ЗША застаюцца прыхільнікам падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Намеснік дзяржсакратара ЗША разам з тым адзначыў захаванне ў ЗША пэўнай заклапочанасці ў частцы дэмакратычнага развіцця ў Беларусі. У гэтым плане ён падкрэсліў ролю маючых адбыцца парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, якія могуць садзейнічаць зняццю такой занепакоенасці. "Пры дасягненні прагрэсу мы будзем гатовы абмяркоўваць далейшае аслабленне санкцый і паглыбленне нашага супрацоўніцтва", - заявіў Дэвід Хэйл.

"Беларусь - гэта краіна з багатай гісторыяй, актыўнымі таленавітымі людзьмі і неверагодным патэнцыялам. І мы спадзяёмся на пашырэнне супрацоўніцтва і работу з беларускім урадам і народам для выкарыстання ўсяго патэнцыялу нашых двухбаковых адносін", - рэзюмаваў намеснік дзяржсакратара ЗША.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс