Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Сак 2016

Ізраіль плануе захаваць дыппрадстаўніцтва ў Беларусі

Ізраіль плануе захаваць дыппрадстаўніцтва ў Беларусі

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ізраіль плануе захаваць дыппрадстаўніцтва ў Беларусі. Гэту інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацвердзіла часовы павераны ў справах пасольства Ізраіля ў Беларусі Юлія Рачынскі-Співакоў.

"Учора было выказванне міністра абсорбцыі Ізраіля Зеэва Элькіна аб тым, што ў яго была сустрэча з прэм'ер-міністрам, і ён (прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху. - Заўвага БЕЛТА) паведаміў яму аб сваім рашэнні не закрываць пасольства (Ізраіля ў Беларусі). Гэта афіцыйна было агучана. Аб гэтым мы ведаем", - заявіла Юлія Рачынскі-Співакоў.

"Канкрэтных указанняў з МЗС Ізраіля пасольству пакуль не паступіла. І мы яшчэ афіцыйна не праінфармавалі аб гэтым нашых беларускіх калег, што звычайна адбываецца. Але заява ёсць. Таму мы аптымістычна настроены", - дадала часовы павераны ў справах пасольства Ізраіля ў Беларусі.

Аб рашэнні ізраільскага боку закрыць пасольства ў Беларусі стала вядома ў пачатку студзеня бягучага года. Міністэрства замежных спраў Беларусі тады ж заявіла аб намеры, кіруючыся прынцыпам узаемнасці, прыняць комплекс мер па завяршэнні дзейнасці сваёй дыпламатычнай місіі ў Тэль-Авіве. Адначасова ў афіцыйнай заяве беларускага МЗС падкрэслівалася, што падтрыманне адносін на ўзроўні пасольстваў - аб'ектыўная неабходнасць, паколькі краіны звязваюць лёсы дзясяткаў тысяч людзей, а таксама з улікам пазітыўнай дынамікі двухбаковых адносін у розных сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс