VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Снж 2017

Зіноўскі: Праваахоўнікі і кантралёры нацэлены на прафілактыку правапарушэнняў у бізнес-асяроддзі

Зіноўскі: Праваахоўнікі і кантралёры нацэлены на прафілактыку правапарушэнняў у бізнес-асяроддзі

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праваахоўнікі і кантралёры нацэлены перш за ўсё на прафілактыку правапарушэнняў сярод прадпрымальнікаў. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Судовая сістэма, МУС, КДК настроены не на тое, каб, як гаворыцца, біць па хвастах, а на тое, каб папярэдзіць парушэнне, каб яно не магло быць учынена", - падкрэсліў Уладзімір Зіноўскі. Задача органаў кіравання, пачынаючы ад раённага звяна, - весці сярод прадпрымальнікаў растлумачальную работу, дадаў міністр.

Далейшыя крокі па развіцці прадпрымальніцтва, рэалізацыі дакумента абмяркоўваюцца з бізнес-саюзамі.

Дэкрэт аб развіцці прадпрымальніцтва быў прыняты сёння да ведама Палатай прадстаўнікоў. Дакумент прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, мінімізуе ўмяшанне службовых асоб у работу суб'ектаў гаспадарання і ўзмацняе механізмы самарэгулявання бізнесу, яго адказнасць за сваю работу перад грамадствам. Пры гэтым захоўваецца мінімальна неабходны ўзровень кантролю з боку дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход