У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Лют 2016

Зіноўскі: Беларусі і ЕС неабходна пераходзіць да прыкладных форм узаемадзеяння

24 лютага, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусі і ЕС неабходна пераходзіць да новых прыкладных форм узаемадзеяння, заявіў міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі на сустрэчы з дэлегацыяй Еўрапейскага саюза, якую ўзначалілі намеснік генеральнага дырэктара генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні Катарына Мацернава і віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка (ЕІБ) Ласла Бараняй, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

"Цяпер важна навярстаць упушчанае і актыўна пераходзіць да новых прыкладных форм узаемадзеяння і праектаў з рэальным эканамічным эфектам. У сувязі з гэтым вельмі актуальным для нас з'яўляецца распаўсюджванне мандата Еўрапейскага інвестыцыйнага банка на нашу краіну. Неабходна аднавіць работу над рамачным пагадненнем Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і ЕІБ. Мы, у сваю чаргу, гатовы прапрацаваць пералік прыярытэтных праектаў для напаўнення будучай стратэгіі работы банка ў Беларусі", - заявіў Уладзімір Зіноўскі.

На сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы пашырэння эканамічнага і фінансавага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС, у прыватнасці, у кантэксце падрыхтоўкі Еўракамісіяй рашэнняў аб распаўсюджванні мандата Еўрапейскага інвестыцыйнага банка на Беларусь.

Вітаючы гасцей, Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў высокую зацікаўленасць Беларусі ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім саюзам. Ён нагадаў, што краіна з'яўляецца надзейным партнёрам Еўрасаюза ў розных сферах узаемнага інтарэсу - ад эканомікі і інвестыцый да рэгіянальнага супрацоўніцтва і аховы навакольнага асяроддзя, а Еўрапейскі саюз - другі па значнасці рынак для беларускага экспарту, і на яго долю прыпадае больш як палавіна ўсіх замежных інвестыцый, прыцягнутых у беларускую эканоміку. Пры гэтым міністр заўважыў, што на працягу апошніх гадоў супрацоўніцтва было стрыманым, і вітаў "зробленыя захады на шляху зняцця непатрэбных бар'ераў, асаблівых падыходаў і іншых фактараў, якія стрымліваюць наша супрацоўніцтва".

Паводле яго слоў, супрацоўніцтва Беларусі і ЕС абумоўлена не толькі геаграфічнай, гістарычнай і культурнай блізкасцю, але і сур'ёзнымі эканамічнымі фактарамі, а таксама неабходнасцю сумесных намаганняў па рэагаванні на агульныя выклікі і пагрозы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс