Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Лют 2015

Зіноўскі: Беларусь і ААЭ маюць вялікія перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных адносін

Зіноўскі: Беларусь і ААЭ маюць вялікія перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных адносін

24 лютага, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) маюць вялікія перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных адносін. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі ў ходзе беларуска-эмірацкага бізнес-брыфінгу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дружалюбныя, добрыя адносіны, якія ўстанавіліся паміж нашымі краінамі дзякуючы кіраўнікам дзяржаў, пакуль слаба пацверджаны знешнеэканамічнымі пытаннямі. Дастаткова сказаць, што ўзаемны тавараабарот складае каля $70 млн, хоць з году ў год павялічваецца. Інвестыцыі, якія ўкладваюць у нашу краіну Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, складаюць амаль $95 млн. Але гэта толькі пачатак, у нас ёсць вялікія перспектывы для далейшага развіцця", - запэўніў Уладзімір Зіноўскі.

Візіт дэлегацыі афіцыйных і дзелавых колаў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў на чале з міністрам эканомікі Султаном бен Саідам аль-Мансуры пачаўся 23 лютага. "Мы паспелі ўжо правесці шэраг рабочых сустрэч, на якіх абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і паспрабавалі выбудаваць дарожную карту далейшага супрацоўніцтва нашых краін у эканамічнай сферы", - канстатаваў Уладзімір Зіноўскі.

У сваю чаргу Султан бен Саід аль-Мансуры выказаў упэўненасць, што абмеркаванні і кансультацыі ў час візіту дапамогуць вызначыць канкрэтныя сектары, у якіх магчыма інвестыцыйнае супрацоўніцтва. "Апошнія тры гады адбываецца актывізацыя кантактаў на высокім узроўні, і ўсё гэта з мэтай інтэнсіфікацыі інвестыцыйнага і эканамічнага супрацоўніцтва. Мы хочам сканцэнтравацца на трох асноўных сферах: адукацыя і тэхналогіі ў сферы адукацыі, прамысловасць, асабліва малы і сярэдні бізнес, і турызм, таму што ААЭ могуць пахваліцца багатым вопытам у сферы развіцця турызму", - падкрэсліў міністр эканомікі ААЭ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі