Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Ліп 2014

Злачынныя дзеянні нячыстых на руку кіраўнікоў выклікаюць страту даверу да органаў улады

Злачынныя дзеянні нячыстых на руку кіраўнікоў выклікаюць страту даверу да органаў улады

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Злачынныя дзеянні нячыстых на руку кіраўнікоў выклікаюць страту даверу да органаў улады. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб удасканаленні заканадаўства па барацьбе з карупцыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Злачынныя дзеянні нячыстых на руку кіраўнікоў выклікаюць страту даверу да органаў улады, ускладняюць функцыянаванне грамадскіх механізмаў, перашкаджаюць рэалізацыі ў краіне інвестыцыйных праектаў, сур'ёзна ўплываюць на эканамічныя сістэмы суб'ектаў гаспадарання, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Таму любая спроба вырашыць свае шкурныя пытанні, урваўшы штосьці ў дзяржавы або дзейнічаючы ў абход афіцыйных працэдур праз нейкія сувязі, паднашэнні патрэбным людзям, адкаты, распілы і паборы, павінна карацца без аглядкі на чыны, званні і былыя заслугі правапарушальніка".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо не ў першы раз вядзецца размова аб тым, як эфектыўна процідзейнічаць гэтаму сацыяльнаму злу. "Лічу, няма неабходнасці тлумачыць, якую небяспеку нясе карупцыя. Яе нездарма лічаць адной з найбольш значных пагроз нацыянальнай бяспецы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, карупцыйныя працэсы могуць разбурыць любую, самую дасканалую сістэму - сацыяльную і эканамічную. Выклікаемая імі дыспрапорцыя ў даходах карумпіраванай і законапаслухмянай частак насельніцтва заканамерна становіцца падставай для нарастання грамадскага пратэсту.

Пры гэтым, паводле яго слоў, важна разумець: карупцыя - гэта не толькі хабар, які ва ўсіх на слыху. Карупцыйныя схемы шматлікія і дасканалыя, яны выяўляюцца ў самых розных сферах дзейнасці і пастаянна змяняюцца ў залежнасці ад жыццёвых рэалій.

Як лічыць Прэзідэнт, гэта абавязвае эфектыўна рэагаваць на ўсе ўзнікаючыя карупцыйныя рызыкі і пагрозы. "І, я думаю, нам цалкам пад сілу вытравіць са свядомасці некаторых людзей прагу да незаконнай нажывы і стварыць такія ўмовы, якія прымусяць усялякага любіцеля лёгкіх грошай моцна задумацца: а ці вартая аўчынка вырабу?" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Прынамсі, тыя сядзельцы, якія адбылі або адбываюць адпаведныя тэрміны, дакладна адказваюць на гэта пытанне - не вартая аўчынка вырабу", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі