У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Ліс 2015

Зюганаў: Беларускаму народу хапае ўзважанасці, каб цаніць яснасць палітыкі і дружалюбную абстаноўку ў краіне

Зюганаў: Беларускаму народу хапае ўзважанасці, каб цаніць яснасць палітыкі і дружалюбную абстаноўку ў краіне

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускаму народу хапае ўзважанасці, каб цаніць яснасць палітыкі, дакладны курс і дружалюбную абстаноўку ў краіне. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня ЦК Камуністычнай партыі Расіі Генадзь Зюганаў, які прыняў удзел у цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі.

"Беларускаму народу хапае ўзважанасці і свайго ўнікальнага вопыту, каб цаніць, перш за ўсё, яснасць палітыкі, дакладны курс і дружалюбную абстаноўку ў краіне", - адзначыў Генадзь Зюганаў.

"Ёсць усе падставы павіншаваць Прэзідэнта Беларусі з тым курсам, які яму ўдалося правесці, і правесці ў вельмі няпростых умовах. У цэлым у вас пануе абстаноўка дружбы, добразычлівасці, і гэта дае вам магчымасць вырашаць самыя складаныя задачы", - перакананы старшыня ЦК Камуністычнай партыі Расіі.

Таксама ён адзначыў узровень прамысловай палітыкі Беларусі, якая ўключае лепшыя сучасныя тэхналогіі.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс