У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Стд 2016

Жураўкоў: Спецфонд Прэзідэнта Беларусі адыгрывае важную ролю ў фарміраванні інтэлектуальнай эліты

Жураўкоў: Спецфонд Прэзідэнта Беларусі адыгрывае важную ролю ў фарміраванні інтэлектуальнай эліты

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльны фонд Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў адыгрывае важную ролю ў фарміраванні інтэлектуальнай эліты. Такое меркаванне выказаў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў у час урачыстага сходу, прысвечанага 20-годдзю фонду, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Фонд, несумненна, адыгрывае вельмі важную ролю ў фарміраванні інтэлектуальнай эліты нашага грамадства. За 20 гадоў праз фонд прайшлі каля 30 тыс. маладых людзей. Вельмі добра, што сярод іх многія засталіся ў навукова-даследчай сферы, у вышэйшых навучальных установах. Ёсць вялікая колькасць кандыдатаў навук, дактароў навук. Практычна палавіна - тыя, хто пайшоў у рэальную сферу эканомікі, дабіліся вялікіх поспехаў і сталі генеральнымі дырэктарамі, кіраўнікамі буйных аб'яднанняў", - сказаў Міхаіл Жураўкоў.

Паводле слоў міністра, колькасць маладых людзей, якім аказваецца падтрымка са спецфонду, штогод павялічваецца. Калі раней узнагароджваліся ўсяго некалькі соцень маладых людзей, то цяпер - ужо тысячы. За мінулы год такім чынам падтрымана больш як 2 тыс. маладых людзей. Міхаіл Жураўкоў выказаў упэўненасць, што ў далейшым інтарэс да спецфонду з боку маладых людзей будзе павялічвацца.

Старшыня Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта, рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка адзначыў, што маладыя людзі заахвочваюцца за дасягненні па розных напрамках: ці то гэта інфармацыйныя тэхналогіі або медыцына. "Не менш важныя і гуманітарныя навукі. Фонд не дзеліць напрамкі на больш або менш важныя. Калі маладыя людзі перамаглі ў гістарычнай алімпіядзе або алімпіядзе па мове і літаратуры, гэта таксама заахвочваецца фондам", - сказаў ён.

Спецыяльны фонд Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў створаны ўказам Прэзідэнта нумар 19 ад 12 студзеня 1996 года для фінансавання мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне інтэлектуальна-творчай дзейнасці моладзі ў галіне адукацыі і навукі. За 20-гадовую гісторыю фонду ўзнагароджана больш як 13,5 тыс. студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі і звыш 16,4 тыс. навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. 54 працэнты чалавек з ліку намінантаў працуюць у рэальным сектары эканомікі краіны. На выкладчыцкіх пасадах працуюць 600 чалавек, заняты навукай - 194 чалавекі, больш як 250 падапечных фонду ўзначальваюць вялікія калектывы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс