У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Ліс 2016

Жураўкоў: Колькасць турэцкіх студэнтаў у Беларусі ў 2017 годзе можа падвоіцца

Жураўкоў: Колькасць турэцкіх студэнтаў у Беларусі ў 2017 годзе можа падвоіцца

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць турэцкіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Беларусі, у 2017 годзе можа падвоіцца. Аб гэтым заявіў журналістам міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цікавасць да нашай сістэмы адукацыі з боку турэцкіх грамадзян значна вырасла. Яны жадаюць ехаць да нас навучацца. Прычым вельмі здорава, што яны хацелі б навучацца не толькі на першай ступені адукацыі, але і ў аспірантуры, дактарантуры. Таму мы правялі серыю перагавораў і падрыхтавалі пагадненне, у якім выкладзены ўсе асаблівасці навучання турэцкіх грамадзян у Беларусі", - расказаў міністр.

"Мы чакаем, што прыток турэцкіх грамадзян у нашы ВНУ ўзрасце. На сённяшні дзень навучаюцца амаль 300 студэнтаў. Мы плануем, што ў наступным годзе іх колькасць вырасце мінімум у два разы", - заявіў Міхаіл Жураўкоў.

У ліку напрамкаў, якія цікавы грамадзянам Турцыі, міністр назваў медыцыну, фундаментальныя даследаванні, ІТ, а таксама спецыяльнасці, якія адкрыліся ў беларускіх ВНУ апошнім часам і звязаны з нанатэхналогіямі, хіміяй новых матэрыялаў, інавацыйнай эканомікай.

З турэцкім бокам таксама праведзены перагаворы аб тым, каб беларускія студэнты ў ВНУ Турцыі мелі магчымасць праходжання стажыровак і павышэння кваліфікацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс