У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Сак 2015

Жук: Выстаўка БЕЛТА "Перамога - адна на ўсіх" адыгрывае важную ролю ў патрыятычным выхаванні моладзі

Жук: Выстаўка БЕЛТА "Перамога - адна на ўсіх" адыгрывае важную ролю ў патрыятычным выхаванні моладзі19 сакавіка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога - адна на ўсіх" павінна адыграць важную ролю ў патрыятычным выхаванні моладзі. Аб гэтым заявіў сёння на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі, якая праходзіць у рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Кветкі Вялікай Перамогі!", прымеркаванага да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выстаўкі мы праводзім часта, але гэты праект асаблівы, не толькі таму, што ён рэалізуецца ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі, а яшчэ і таму, што ў свеце сітуацыя імкліва змяняецца, і, на жаль, не ў лепшы бок, - сказаў Дзмітрый Жук. - Гэтыя чорна-белыя фатаграфіі выклікаюць розныя эмоцыі ў розных людзей. Перш за ўсё яны адрасаваны маладым людзям, паколькі вайна - гэта не толькі гераізм, гэта яшчэ і страх, смерць, жах. Гэта нам трэба ведаць і помніць, рэальна ўсведамляць і даражыць галоўным здабыткам нашай краіны - мірам і стабільнасцю".

Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога - адна на ўсіх"На думку Дзмітрыя Жука, вельмі важна помніць, што адбылося 70 гадоў таму і хто перамог у той вайне. Спроб правесці рэвізію гісторыі, перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны шмат. Нядаўна ў адным англійскім выдавецтве выйшла вялікая энцыклапедыя - 100 тамоў аб Другой сусветнай вайне. Сталінградскай бітве там прысвечана 11 старонак, затое высадцы ў Нармандыі - амаль том. "Мы павінны разумець, аб чым гэта сведчыць. Мы павінны помніць тых салдат, дзякуючы якім у нас ёсць наша незалежная дзяржава. У аснову нашай незалежнасці лягла і іх Перамога", - падкрэсліў гендырэктар БЕЛТА.

"На выстаўцы прадстаўлена фатаграфія артылерыйскага разліку, побач з якім разарваўся снарад, і мы не ведаем, што з гэтымі маладымі людзьмі адбылося, як і аб лёсах тысяч іншых савецкіх воінаў. Таму мы павінны помніць, што вайна - гэта перш за ўсё страх і боль, і нам трэба прыкласці ўсе намаганні, каб не дапусціць нічога падобнага на беларускай зямлі", - сказаў Дзмітрый Жук.

Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога - адна на ўсіх"Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Анатоль Сінкавец падкрэсліў важнасць і значнасць такіх творчых праектаў у патрыятычным выхаванні маладога пакалення і шчыра падзякаваў камандзе БЕЛТА за гэту выстаўку. "Яна яшчэ раз гаворыць усім аб тым, што самае каштоўнае, што ёсць у чалавецтва, - гэта мір", - сказаў ён. Звяртаючыся да моладзі, Анатоль Сінкавец адзначыў, што трэба слухаць ветэранаў, успрымаць усе, што яны кажуць, і праўдзівая гісторыя Вялікай Айчыннай вайны павінна перадавацца з пакалення ў пакаленне. "Будучыня нашай краіны - у вашых руках. І ўсе акцыі, якія праходзяць у гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі, пацвярджаюць, што наша краіна цэніць сваю гісторыю і з павагай ставіцца да ветэранаў", - канстатаваў ён.

Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога - адна на ўсіх"Выстаўка БЕЛТА ўключае амаль 80 фотаздымкаў. У экспазіцыі прадстаўлены рарытэтныя чорна-белыя фатаграфіі з архіва інфармацыйнага агенцтва, у тым ліку вядомых ваенных карэспандэнтаў і малавядомыя кадры, а таксама лічбавыя каляровыя фотаработы цяперашніх супрацоўнікаў Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Выстаўка "Перамога - адна на ўсіх" паказвае аўтарскі погляд праз аб'ектыў фотакамеры на розныя бакі і перыяды вайны (франтавыя баі, работа ў тыле, партызанская і падпольная барацьба, пакуты мірнага насельніцтва). Значная частка фотаздымкаў прысвечана тэме вызвалення абласных гарадоў рэспублікі, перыяду пасляваеннага аднаўлення.

Старт фотавыстаўкі "Перамога - адна на ўсіх" дадзены 11 сакавіка 2015 года ў Гомельскай вобласці. У Магілёве яна будзе экспанавацца да 29 сакавіка ў фае магілёўскага кінатэатра "Чырвоная зорка", а затым творчы праект прадоўжыць падарожжа па абласных цэнтрах краіны. У сталіцу выстаўка вернецца напярэдадні Дня Перамогі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс