Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Стд 2014

Жарэс Алфёраў: Навука запатрабавана беларускай эканомікай

Жарэс Алфёраў: Навука запатрабавана беларускай эканомікай

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навука запатрабавана беларускай эканомікай. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала Беларусь 1 выказаў віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, акадэмік, рэктар Санкт-Пецярбургскага Акадэмічнага ўніверсітэта лаўрэат Нобелеўскай прэміі Жарэс Алфёраў, паведамляе БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб асаблівасцях беларускай навукі, Жарэс Алфёраў звярнуў увагу на некалькі аспектаў. "Вельмі важна, што ў Беларусі навука, з аднаго боку, наколькі магчыма захавана, а з іншага, і гэта важнейшая характарыстыка, - яна запатрабавана беларускай эканомікай", - сказаў ён.

Жарэс Алфёраў адзначыў значныя поспехі, якіх дабілася Нацыянальная акадэмія навук Беларусі за 85 гадоў свайго існавання. "Лазеры на фарбавальніках, створаныя Барысам Іванавічам Сцяпанавым і Анатолем Мікалаевічам Рубінавым. У цэлым развіццё сучаснай электронікі без беларусаў немагчыма сабе ўявіць. Цяпер многія беларускія акадэмічныя інстытуты адыгрываюць вызначальную ролю ў развіцці пэўных напрамкаў навукі", - падкрэсліў акадэмік.

Віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 85-годдзю Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія прайшлі ў Мінску 23-25 студзеня. Вядомы вучоны выступіў у Нацыянальнай акадэміі навук на пленарным пасяджэнні міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай юбілею НАН Беларусі і Дню беларускай навукі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі