Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Sep 2012

Жарэс Алфёраў: Беларусь захавала высокатэхналагічныя галіны

Жарэс Алфёраў: Беларусь захавала высокатэхналагічныя галіны
Нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў

19 верасня, Мінск /Андрэй Асфура - БЕЛТА/. Беларусь захавала высокатэхналагічныя галіны. Такі пункт гледжання агучыў сёння журналістам віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, акадэмік РАН, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Жарэс Алфёраў, які прымае ўдзел у канферэнцыі "Расія - Беларусь - Сколкава: адзіная інавацыйная прастора", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, у Беларусі склаўся даволі высокі навуковы патэнцыял. Асноўная мэта правядзення выязнога пасяджэння фонду "Сколкава" і канферэнцыі - паказаць гэты навуковы патэнцыял, у тым ліку магчымасці Нацыянальнай акадэміі навук і беларускай прамысловасці. Раней фонд "Сколкава" праводзіў выязныя пасяджэнні ў Берліне і Новасібірску.

Нобелеўскі лаўрэат адзначыў, што навукова-даследчыя распрацоўкі Беларусі запатрабаваны як за мяжой, так і ў Беларусі: яны працуюць на эканоміку рэспублікі. Супрацоўніцтва фонду "Сколкава" і Беларусі карыснае з практычнага пункту гледжання. "Сколкава - гэта не прыгарад Масквы, а ідэалогія, і распаўсюджвацца яна павінна не толькі на Расію, але і на Беларусь, якая ўваходзіць у Саюзную дзяржаву", - растлумачыў вучоны.

Жарэс Алфёраў таксама звярнуў увагу, што сёння выгадна купляць не вучоных, а вядучыя высокатэхналагічныя прадпрыемствы. Для стымулявання навуковых даследаванняў павінна быць прадугледжана льготнае падаткаабкладанне, прычым яно павінна распаўсюджвацца не толькі на рэзідэнтаў фонду "Сколкава", павінна залежаць ад тэматыкі навуковых даследаванняў. Да беларускіх прадпрыемстваў павінны прад'яўляцца такія ж патрабаванні, як і для расійскіх кампаній, якія выступаюць рэзідэнтамі расійскага фонду.

Вучоны таксама закрануў тэму мегагрантаў. На яго думку, яны не змогуць выратаваць расійскую навуку. "Безумоўна, трэба павялічваць фінансаванне, трэба падтрымліваць навуку, але галоўнае - навуковыя распрацоўкі павінны быць запатрабаваны", - лічыць віцэ-прэзідэнт РАН. - Не трэба ставіцца да навукі, як да нейкага абрамлення".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі