У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Сак 2019

ЗЕНА: еўрапейскага гледача буду заваёўваць харызмай і энергіяй

ЗЕНА: еўрапейскага гледача буду заваёўваць харызмай і энергіяй

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" ЗЕНА плануе заваёўваць еўрапейскага гледача сваёй харызмай і энергіяй, заявіла сёння выканаўца ў час анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Еўрапейскага гледача я буду здзіўляць сваёй харызмай, падачай, энергіяй, моднай і яркай песняй. Я ўпэўнена, што мне ўдасца трапіць у фінал і выступіць дастойна. Цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка да конкурсу", - сказала ЗЕНА.

Яна адзначыла, што вельмі хвалявалася ў час фіналу нацыянальнага адбору. "Калі вам здаецца, што я не хвалююся, то гэта не так. Проста з-за таго, што ў мяне за плячамі вопыт выступленняў на сцэне, я ўмею гэта не паказваць. Я хвалявалася толькі перад выступленнем. У час выступлення - усё, я ў космасе. Ніхто не хвалюецца - і ўсё цудоўна. Я настройвала сябе на рэзультат, на перамогу. Галоўнае - настроіцца, што ўсё будзе добра", - адзначыла выканаўца.

ЗЕНА дадала, што заўсёды адчувае падтрымку сваёй каманды. "Для мяне каманда - гэта як вялікая сям'я", - падкрэсліла яна.

ЗЕНА - гэта псеўданім маладой артысткі Зіны Купрыяновіч. Дзяўчыне 16 гадоў. На яе рахунку перамогі ў шматлікіх музычных праектах. Дарэчы, выканаўца двойчы спрабавала заявіць пра сябе на дзіцячым "Еўрабачанні". У мінулым годзе яна выйшла на сцэну дзіцячага конкурсу песні ў якасці адной з вядучых. У фінале нацыянальнага адбору за свой музычны нумар "Like it" яна атрымала ад прафесійнага журы 69 з 70 магчымых балаў.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве (Ізраіль). Паўфіналы адбудуцца 14 і 16 мая, фінал - 18 мая. Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны выступіць у першай частцы першага паўфіналу. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску