У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Врс 2015

Зась: Беларусь падзяляе агульныя для членаў і партнёраў ШАС падыходы да процідзеяння пагрозам бяспекі

23 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь падзяляе агульныя для членаў і партнёраў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва падыходы да процідзеяння пагрозам бяспекі. На гэтым акцэнтаваў увагу выконваючы абавязкі дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 22 верасня на сустрэчы з дырэктарам Выканкама Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (РАТС ШАС) Чжан Сіньфэнам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.

Зась: Беларусь падзяляе агульныя для членаў і партнёраў ШАС падыходы да процідзеяння пагрозам бяспекіПерагаворы прайшлі па ініцыятыве дэлегацыі Выканкама Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Чжан Сіньфэн праінфармаваў аб дзейнасці РАТС ШАС у сферы барацьбы з тэрарызмам, экстрэмізмам і сепаратызмам. У сваю чаргу Станіслаў Зась падкрэсліў зацікаўленасць беларускага боку ў развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва з РАТС ШАС у мэтах удасканалення сістэмы міжнародных і міждзяржаўных мер і механізмаў па барацьбе з тэрарызмам.

Станіслаў Зась запэўніў, што Рэспубліка Беларусь падзяляе агульныя падыходы ШАС да процідзеяння пагрозам бяспекі, замацаваныя ў Шанхайскай канвенцыі аб барацьбе з тэрарызмам, сепаратызмам і экстрэмізмам ад 15 чэрвеня 2001 года.

Бакі таксама абмяняліся ацэнкамі сітуацыі, што складваецца на Блізкім Усходзе і ў Цэнтральнай Азіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс