Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Врс 2017

Замежныя наглядальнікі былі ўражаны вучэннем "Захад-2017" - начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ

Замежныя наглядальнікі былі ўражаны вучэннем

26 верасня, Мінск /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Замежныя наглядальнікі былі ўражаны сумесным беларуска-расійскім стратэгічным вучэннем "Захад-2017". Аб гэтым заявіў журналістам сёння на прэс-канферэнцыі ў Маскве начальнік Аб'яднанага штаба АДБК Анатоль Сідараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я быў на заключным этапе вучэння, знаходзіўся на тым пункце кіравання, дзе прысутнічала кіраўніцтва, у тым ліку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, - сказаў Анатоль Сідараў. - Там прысутнічала вялікая колькасць наглядальнікаў, ваенныя аташэ, прадстаўнікі пасольстваў, міжнародных арганізацый, у тым ліку прадстаўнікі НАТА. І я вам скажу, што акрамя слоў захаплення - гэта абсалютна шчыра і аб'ектыўна - пасля заканчэння гэтага вучэння я ніякіх выказванняў не чуў. Яны пераканаліся, што гэта вучэнне не было накіравана супраць трэціх краін".

Акрамя таго, адзначыў военачальнік, замежныя наглядальнікі змаглі пераканацца ў моцы аб'яднанай групоўкі сіл Беларусі і Расіі.

"Вучэнне праведзена на самым высокім узроўні", - рэзюмаваў Анатоль Сідараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі