Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Крс 2018

Законапраект аб СМІ заснаваны на сусветным вопыце - Карлюкевіч

Законапраект аб СМІ заснаваны на сусветным вопыце - Карлюкевіч

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмяркоўваемы законапраект аб СМІ заснаваны на сусветным вопыце. На гэта звярнуў увагу міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня", паведамляе БЕЛТА.

Заканадаўчае рэгуляванне інфармацыйнай прасторы ў цэлым з'яўляецца сусветнай практыкай, падкрэсліў міністр. Так, у Вялікабрытаніі за парушэнне журналісцкай этыкі па такіх паняццях, як дакладнасць апублікаванай інфармацыі (уключаючы інфармацыю, апублікаваную на інтэрнэт-рэсурсах), паважанне прыватнага жыцця і публікацыя персанальных даных аб здароўі або лячэнні тых ці іншых грамадзян, устаноўлены вялікія штрафныя санкцыі. Многія правапарушэнні, што ўчыняюцца ў інтэрнэце, уключаны ў Крымінальны кодэкс.

У Германіі ў заканадаўстве таксама змешчаны нормы, якія рэгулююць пытанні адказнасці ўладальнікаў сайтаў за процізаконны кантэнт. З 1 студзеня 2018 года там уступіў у сілу закон аб мерах адносна сацыяльных сетак. Цяпер сацсеткі абавязаны больш аператыўна апрацоўваць скаргі на апублікаваны кантэнт, ліктвідаваць парушаючыя заканадаўства запісы і каментарыі. Аператары сацыяльных сетак, якія ігнаруюць гэтыя патрабаванні, могуць быць аштрафаваны на 5 млн еўра.

У Францыі ўжо сем гадоў дзейнічае закон аб інтэрнэце, накіраваны на забеспячэнне ўнутранай бяспекі краіны. Ён прадугледжвае абавязковую фільтрацыю сеткі для спынення распаўсюджвання дзіцячай парнаграфіі, а таксама неадкладнае блакіраванне рэсурсаў па прадстаўленні МУС Францыі (без неабходнасці прадстаўлення судовага рашэння). Ужо ў гэтым годзе прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прапанаваў перагледзець заканадаўства адносна сродкаў масавай інфармацыі з мэтай барацьбы з фэйкавымі навінамі і заявіў аб неабходнасці ўзмацніць кантроль над распаўсюджваннем ілжэнавін у сацыяльных сетках.

"Кожная краіна, зыходзячы са сваіх асаблівасцей развіцця, выбірае і рэалізуе найбольш аптымальны варыянт кантролю за інтэрнэтам", - адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.

"Абмяркоўваемы цяпер законапраект заснаваны на сусветным вопыце. Ён абяцае роўныя ўмовы работы для ўсіх журналістаў. Забяспечыць адказнасць уладальнікаў парталаў і сайтаў за любую інфармацыю, размешчаную ў сетцы. Замест гуляйполя зласлоўя мы атрымаем камфортнае інтэрнэт-асяроддзе, абароненае законам, які зробіць наша ўласнае наведванне сеткі больш зручным, а знаходжанне там нашых дзяцей - больш бяспечным", - рэзюмаваў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі