У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Врс 2017

Заяц: Беларускія аграрыі ў 2017 годзе змогуць сабраць ураджай 10 млн т

Заяц: Беларускія аграрыі ў 2017 годзе змогуць сабраць ураджай 10 млн т

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі ў 2017 годзе змогуць сабраць ураджай 10 млн т, заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц у эфіры праграмы "Актуальнае інтэрв'ю" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"У цэлым, мы плануем сабраць у грамадскім сектары сёння амаль 7,9 млн т збожжавых і зернебабовых. Акрамя гэтага, у нас яшчэ ёсць падсобныя гаспадаркі, дзе намалот складзе 260 тыс. т збожжа. У цэлым ураджай збожжавых чакаецца больш як 8,1 млн т. Таксама маем намер забяспечыць валавы намалот алейнага семя рапсу ў памеры 730 тыс. т. Чакаем добры ўраджай кукурузы ў бягучым годзе. У канчатковым выніку гэта прынясе нам агульны каравай 10 млн т", - падкрэсліў Леанід Заяц.

Уборачная кампанія ідзе да завяршэння. "Пры гэтым да завяршэння мы ідзём з перамогай - засталося ўбраць менш як 3 працэнты плошчаў, у асноўным у Віцебскай вобласці", - адзначыў ён.

Леанід Заяц растлумачыў, што будзе зроблены запас пшаніцы для хлебапячэння і вытворчасці макаронных вырабаў, азімага жыта, іншых відаў збожжа, каб мець запас і на 2018-2019 гады. "Гэта дасць нам магчымасць забяспечыць рэалізацыю на экспарт прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю - жытняй мукі, пшанічнай мукі, круп, а значыць, дадаткова зарабіць валюту для краіны", - канстатаваў ён.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс