У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Ліс 2015

Хабрас: Польшча і Беларусь зацікаўлены ў інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва ў аграрным сектары

Хабрас: Польшча і Беларусь зацікаўлены ў інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва ў аграрным сектары

4 лістапада, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Польшча і Беларусь зацікаўлены ў інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва ў аграрным і харчовым сектарах. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай арганізацыі і правядзенню ў Магілёве 12 лістапада польска-беларускага рэгіянальнага эканамічнага форуму, часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэма і акцэнт маючага адбыцца форуму "Гандаль, перапрацоўка, інвестыцыі" невыпадкова выбраны на карысць актывізацыі супрацоўніцтва ў аграрным і харчовым сектарах. Яна вызначана на папярэдняй сустрэчы ў чэрвені бягучага года з кіраўніцтвам Магілёўскага аблвыканкама. Тут ёсць вялікі патэнцыял для рэалізацыі сумесных праектаў з прыцэлам рэалізацыі вырабленых прадуктаў харчавання як у Беларусі, так і ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза", - адзначыў Міхал Хабрас.

Паводле яго слоў, у польскую дэлегацыю ўвойдуць прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы, адміністрацыі Куяўска-Паморскага ваяводства, Люблінскага клуба бізнесу і больш як 20 польскіх прадпрыемстваў аграрнага і харчовага сектараў.

У сваю чаргу намеснік старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Яўген Якімаў адзначыў, што асноўная мэта запланаваных мерапрыемстваў - паказаць шанцы і перспектывы развіцця сумесных польска-беларускіх праектаў у аграрным сектары. Польскіх бізнесменаў азнаёмяць з эканамічным патэнцыялам Магілёўскай вобласці, вядучымі прамысловымі і сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі рэгіёна. "Мы падрыхтавалі для польскіх бізнесменаў шэраг прапаноў па рэалізацыі інвестпраектаў у сферы вытворчасці і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі. Перш за ўсё, мы маем намер іх арыентаваць на ўкладанне інвестыцый у развіццё паўднёва-ўсходняга рэгіёна вобласці. Напрыклад, адна з прапаноў - сумеснае будаўніцтва вялікага свінакомплексу ў Клімавіцкім раёне", - сказаў ён.

Усяго ў інвестыцыйным партфелі Магілёўскай вобласці амаль 400 розных праектаў і прапаноў, якія будуць прадстаўлены на эканамічным форуме.

За студзень-жнівень бягучага года тавараабарот паміж Польшчай і Беларуссю склаў 1,3 млрд еўра. Станоўча развіваецца тавараабарот непасрэдна з Магілёўскай вобласцю, для якой Польшча з'яўляецца шостым па значнасці экспартным рынкам сярод усіх гандлёвых партнёраў і трэцім па-за краін СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс