У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Ліс 2019

Візіт Лукашэнкі ў Аўстрыю дасць магчымасць закласці больш сур'ёзную базу для двухбаковых адносін - эксперт

Візіт Лукашэнкі ў Аўстрыю дасць магчымасць закласці больш сур'ёзную базу для двухбаковых адносін - эксперт
Скрыншот відэа АНТ

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аўстрыю дасць магчымасць закласці больш сур'ёзную базу для эканамічных і гуманітарных адносін дзвюх краін. Такое меркаванне 10 лістапада ў эфіры тэлеканала АНТ выказаў віцэ-старшыня беларуска-аўстрыйскага таварыства Давід Штокінгер, паведамляе БЕЛТА.

У Аўстрыі Прэзідэнта Беларусі чакаюць з адкрытым сэрцам, падкрэсліў Давід Штокінгер. "Мы ўпэўнены, што гэта крок наперад, магчымасць закласці больш сур'ёзную базу для эканамічных і гуманітарных адносін", - адзначыў ён, гаворачы аб маючым адбыцца візіце беларускага лідара.

"Аўстрыя заўсёды выступала за нейтралітэт, мы не з'яўляемся членамі НАТА, а Беларусь - краіна, якая нясе мір. Гэта яшчэ больш нас збліжае. Мы заўсёды выступалі за дыялог і гандаль", - сказаў Давід Штокінгер. Ён дадаў, што адносіны дзвюх краін заўсёды грунтаваліся на даверы.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі зробіць афіцыйны візіт у Аўстрыю 11-12 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс