У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Жнв 2019

Візіт Федэрыкі Магерыні ў Беларусь плануецца ў кастрычніку

Візіт Федэрыкі Магерыні ў Беларусь плануецца ў кастрычніку

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні ў Беларусь плануецца ў кастрычніку. Аб гэтым паведаміла 6 жніўня кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Федэрыка Магерыні збіраецца наведаць Мінск у кастрычніку, з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем у нас было абмеркаванне даты візіту", - адзначыла Андрэа Віктарын.

На яе думку, дасягнуты прагрэс у адносінах Беларусі і Еўрасаюза сапраўды можна назваць значным. "Я ўпэўнена, што пакуль мы будзем чуць адзін аднаго, мы можам знаходзіць вырашэнне любых праблем", - сказала кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Андрэа Віктарын звярнула ўвагу, што візіты самага высокага ўзроўню ў Беларусь пачашчаюцца, краіна актыўная ва "Усходнім партнёрстве", і Брусель вельмі гэта цэніць.

Асобна яна адзначыла намаганні Беларусі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. "Беларусь займае вельмі канструктыўную пазіцыю адносна крызісу ва Украіне і адыгрывае канструктыўную ролю ў яго ўрэгуляванні, і гэту ролю прызнае ўся Еўрапейская камісія. Гэта садзейнічае ўсталяванню і ўмацаванню міру", - сказала Андрэа Віктарын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску