У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Врс 2018

Візіт амерыканскіх кангрэсменаў у Беларусь можа адбыцца да канца года - Андрэйчанка

Візіт амерыканскіх кангрэсменаў у Беларусь можа адбыцца да канца года - Андрэйчанка

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт амерыканскіх кангрэсменаў у Беларусь можа адбыцца да канца года. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

На палях форуму, які праходзіў гэтым летам у Берліне, адбылася сустрэча з амерыканскімі кангрэсменамі, якія цёпла і пазітыўна адзываліся аб Беларусі і выказалі зацікаўленасць наведаць краіну, расказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў. "Мы накіравалі ім адпаведнае запрашэнне. Не выключана, што да канца года гэты візіт адбудзецца", - адзначыў спікер.

Беларускія парламентарыі адкрыты для развіцця дыялогу з амерыканскімі калегамі. "У любым выпадку нашы кантакты прадоўжацца, паколькі нас ужо запрасілі прыняць удзел у чарговым парламенцкім форуме, які пройдзе ў снежні бягучага года ў Вашынгтоне", - звярнуў увагу Уладзімір Андрэйчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску