У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Крс 2019

Выстаўка "Адпачынак" садзейнічае развіццю турыстычнага патэнцыялу Беларусі - Кавальчук

Выстаўка

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Адпачынак" садзейнічае развіццю турыстычнага патэнцыялу Беларусі, заявіў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук у час адкрыцця 22-га Міжнароднага вясенняга кірмашу турысцкіх паслуг "Адпачынак-2019", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хацелася б зрабіць акцэнт на тым, што 2019 год у нас праходзіць пад дэвізам II Еўрапейскіх гульняў. Пры гэтым Беларусь - гэта не толькі спартыўная дзяржава, але і турыстычная, усё больш краін праяўляюць да нас цікавасць. У гэтым годзе Узбекістан упершыню прадстаўлены на нашай выстаўцы, - сказаў Сяргей Кавальчук. - Гэта пляцоўка стане чарговым імпульсам у развіцці турыстычнага патэнцыялу не толькі для Беларусі, але і іншых краін".

У Беларусі распрацоўваецца праект указа па аб'яднанні бязвізавых зон у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. "Мінспорт каардынуе работу іншых зацікаўленых. Работа ўжо на фінішнай прамой, - расказаў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной. - Наступны прырыўны крок для турызму - гэта II Еўрапейскія гульні. Будзе адкрыты бязвізавы ўезд для балельшчыкаў не толькі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, але і аўтамабільным шляхам пры наяўнасці білета на спаборніцтвы".

У краіне актыўна развіваецца спартыўны турызм. "У нас створана інфраструктура сусветнага класа, адпаведная лагістыка, забяспечана бяспека, менавіта таму нам даверана праводзіць II Еўрапейскія гульні, - адзначыў намеснік міністра. - Паляўнічы, медыцынскі, культурна-пазнавальны турызм таксама карыстаюцца попытам. Чатыры аб'екты занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, магчыма, іх стане больш. Развіваецца прамысловы турызм. Беларусь гатова прадставіць турыстычны прадукт на любы густ".

22-гі Міжнародны вясенні кірмаш турысцкіх паслуг "Адпачынак-2019" праходзіць у Мінску 3-6 красавіка. У ім прымаюць удзел кампаніі з 15 краін (Беларусь, Балгарыя, Грузія, Іспанія, Кітай, Куба, Літва, Малдова, Сербія, Польшча, Расія, Турцыя, Туніс, Украіна, Узбекістан). Выстаўку праводзіць Нацыянальны выставачны цэнтр "Белэкспа" сумесна з Міністэрствам спорту і турызму. Тэматыка - падарожжы (сезонны адпачынак, бізнес-туры, дзіцячы адпачынак, круізы, адукацыйныя туры), медыцынскі турызм, экскурсійныя праграмы, транспартныя паслугі, спартыўны інвентар, страхаванне ў турызме, паслугі санаторыяў, пансіянатаў, дамоў адпачынку, турыстычныя клубы, гасцінічны сэрвіс, тавары для адпачынку і спорту, а таксама карты, буклеты, даведнікі і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі